0

У ходзе мерапрыемства прысутныя перагарнулі старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пабывалі на “партызанскай палянцы”, дзе можна было пачаставацца салам і разам праспяваць песні ваенных гадоў: “Кацюша”, “Смуглянка”, “Огонёк” і г.д.

 

7

 

5

 

10

 

Атмасферу ваеннага часу стваралі студэнты ў армейскай форме, навучэнцы кадэцкага вучылішча, кадры відэахронікі, а таксама аўдыязапісы з фонду бібліятэкі: голас Левітана, звароты Сталіна і маршала Жукава і г.д. З музычнымі нумарамі выступілі ўдзельнікі праекта “Знай наших”.

12869113

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Запрошаныя ветэраны, вязні канцлагераў і працаўнікі тылу прымалі актыўны ўдзел у дзеяннях: танцавалі, падхоплівалі ваенныя песні, дзяліліся ўспамінамі.

42

Мерапрыемства арганізвалі: ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру”, культурна-гістарычны праект “Жывая гісторыя”. Валанцёрамі былі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі ды турызма, педагагixнага і юрыдычнага факультэта. Кіраўнік праекта «Жывая гісторыя», метадыст упраўлення выхаваўчай справы з моладдзю Сяргей Іваноў.